Старонка:Beznazounae.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Крым

1

О, Крым, нязьведаная казка
Жыцьця мінулага вякоў.
Адным якія былі ласкай,
Для іншых — скрогатам акоў!

У шумным побегу сталецьцяў
Нішто цябе, Крым, не згняло,—
Таксама цягнуць рыбу сеці,
Таксама птушка мкне ў сіло.

Адвечным ладам шуміць мора,
А з ім — магнолія, платан…
Аб чым яны з сабой гавораць,—
Спытайся ночку ды туман!