Перайсці да зместу

Старонка:Безназоўнае (1925).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:Beznazounae.pdf/35)
Старонка праверана

І ўсё вы ўзялі, ўсё, як ёсьць:
Фабрычны дым, сяўбы загон
І панскі двор і царскі трон…
Дый стала ўсё вам гэта ў злосьць—
У хлебе восьць, у горле косьць.

Сабою самі ўстаць з руін
Вам не хапіла смагі, сіл,
І вось к вам вылез цень з магіл:
Крывавы грош і «гаспадзін»,
А іх закон адзін, адзін.

З-пад ног, з утоптанай нары
Паўзе ўжо збэшчаны павук
І ў сто, у сто кагцістых рук
Хапае вас, рабы-цары,—
Як-бы ўжо вы не ўладары…

Вы ўладары… Яшчэ жар-цьвет
Бунтарскіх дум у вас ня згас:
Эўропа кліча ў госьці вас:
Пад рогат Пірравых пабед
Саветы кліча на «савет».

|}