Старонка:Beznazounae.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

7

Зручна, гучна грай нам, грайка,
Ад усіх рэж струн!
Ня сьвісьціць ужо нагайка,
Ня гудзіць бізун.

Селі макам усе тыя,
Што нас, вольны люд,
Не шкадуючы памыяў
Аблівалі тут.

Барын веку дажывае,
Выгнаны Масквой,
Пан Варшаву прапівае,
Гонар панскі свой.

А мы самі, сабе самі
Ўжо гаспадары,
Малатамі і сярпамі
Звонім да зары.

Нібы пчолы ў соты з мёдам
Да свайго вульля,
Мы вяртаемся да дому,
Як адна сям’я.

На сход сходзімся і лічым,
Ці ўсе прышлі, —
Хто спазьніўся — прыйсьці клічам
Да сваёй зямлі.