Старонка:Beznazounae.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

5

Мы ўсталі песьняй-казкаю
Пад жудаснай павязкаю
Мінулых чорных дзён
І ў даль ідзём, хоць ляскае
Зьвяр’ё ў кутох няласкаю —
на дальшы кліча сон.

Але, але ня выламе
Ні клыкамі, ні віламі
Таго, што ажыло,
Што ўскрэсла над магіламі,
Над хатамі пахілымі —
Мінуламу на зло.

Ня ўзяць рукамі голымі
Таго жывога полымя,
Што нібы агняцьвет,
Вясёлымі саколамі
Над горамі, над доламі
Разносіць іскры ў сьвет…
..............
А гоні ўжо узораны,
І сілы распакораны
Ад паншчынных бядот
Чакаюць стравы жораны —
Зярнятаў не замораных,
Чакаюць на ўмалот.