Старонка:Beznazounae.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

БЕЗНАЗОЎНАЕ

1

Спачатку яно шалясьцела,
Вельмі нясьмела,
А потым лізнула ваконца
Ціха, як сонца.

Назаўтра ўзьняло галасочак,
Нібы званочак,
Ды ў час празьвінела так далей
Збуджанай хваляй.

На трэці дзень чуцен быў гоман,
Хоць і надломан,
Але ўжо больш вольны, дасьціпны,
К сэрцу прыліпны.

А далей яно зашумела
Надта ўжо сьмела,
Аж водгульле ў сьветы пабегла
Здольна, разьлегла.

Па пушчах пайшло бураломам —
Дома, за домам.
Бунтарскае грымнула слова
Аж ад аковаў.