Перайсці да зместу

Старонка:Беларускім партызанам (1942).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:Belaruskim partyzanam.pdf/7)
Гэта старонка была вычытаная

ПАМЯЦІ ЯНКІ КУПАЛЫ

Вялікае гора спасцігла беларускі народ. На 60-ым годзе жыцця памёр Янка Купала — вялікі сын свайго народа, адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры, непраўзыйдзены майстар мастацкага слова, выдатны беларускі асветнік.

Амаль 40 год Купала горача і нястомна змагаўся за шчасце сваёй Радзімы, свайго народа.

Купала ўвесь свой вялікі талент, усё сваё гарачае сэрца, усе сілы аддаў Радзіме, народу. Ён быў страсным патрыётам Совецкай краіны, непрымірымым барацьбітом супроць нямецкіх фашыстаў. Ён ненавідзеў іх, як прыгнятальнікаў сваёй Радзімы і народа, як подлых забойцаў, якія прынеслі смерць і разбурэнне беларускім гарадам і вёскам. Свае гнеўныя вершы, поўныя непагаснай страсці, накіраваў ён супроць нямецка-фашысцкай банды.

Купала ў сваіх вершах і зваротах заклікаў беларускі народ і яго слаўных прадстаўні-