Старонка:Belaruskaya mova.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

З дарэвалюцыйных допісаў у газеты

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў КАЗЁННАЙ ШКОЛЕ

— Чаму вы, беларусы, так скора адракаецеся ад свайго народа? — пытаў у мяне калісь-та мой стары вучыцель. Я не ведаў, што сказаць на гэта. Толькі я стаў думаць, — і праўда, мы цураемся свайго роднага народа.

Цяпер я ўспомніў нашу гутарку з маім старым вучыцелем.

Кажу «цяпер», бо цяпер, як беларусам далі права гаварыць і пісаць на сваёй мове і як паявілася першае беларускае пісанае слова, багата знайшлося праціўнікаў беларускай мовы. Адны кажуць: «Нашто беларуская мова? Нашто падымаць яе з магілы?» Другія гавораць, што мова беларуская брыдкая мова… І многа чаго гавораць праціўнікі беларускай мовы. Адкуль жа гэтакія нападкі на беларускую мову? Што іх парадзіла? Чаму беларуская мова «мёртвая» мова? Чаму рэжа яна вушы нават таму ж самаму беларусу, каторы выйшаў з простага народа, інтэлігенту — беларусу? Каб адказаць на ўсё гэта, трэба быць знаёмым з гісторыяй нашага краю, з характарам унутранай расейскай, казённай палітыкі. Аб гэтым гаварыць пакуль што не пазваляе многа прычын. Скажу толькі, як выковываецца беларус-інтэлігент, каторы потым цураецца свайго ўсяго роднага.

Маленькі хлопчык-беларус вучыцца ў школе. Цэлых пяць або і шэсць год ходзіць ён у школку. Ці чуе ж ён там сваё роднае слова? Не. Ён чуе адну толькі насмешку над сваёю моваю; а забудзецца часта, вырвецца