Старонка:Belarusi.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АБВІЛАСЯ КРАІНА…

Абвілася краіна
у кветкі,
Кліча сонца і месяц
У сведкі.

Ураджаі даюць буйны
Палеткі,
Збожжам поўныя гумны,
Паветкі.

Весяляцца старыя
І дзеткі,
Што прыбытак ад працы
Ў іх гэткі.

Што мінулі батрацтва
Наследкі,
Не ядуць болей панскіх
Аб‘едкаў.

Абвілася краіна
У кветкі,
Кліча сонца і месяц
У сведкі.

1935 г.