Старонка:Belarusi.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АДЗІНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ

(Да гадавіны вызвалення БССР ад белапалякаў)

Адзінаццаць месяцаў
Кроў цурком цякла;
Рабавала панства
Беларусь да тла.

Генерал Шэптыцкі —
Аўстрыяцкай школы —
Мечам і пажарам
Баль спраўляў вясёлы.

Адзінаццаць месяцаў
Вісельні скрыпелі:
„Няхай жые Польска!“
Паны-каты пелі.

Гарады, мястэчкі
Танулі ў пагромах, —
Не было збаўлення
Малому, старому.

Адзінаццаць месяцаў
БССР стагнала
Пад ботам пілсудчыны,
Але не сканала.