Старонка:Belarusi.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Над аграбленай краінай
Звісла чорна хмара,
А паны ўсе разважаюць
Аб дыме пажараў.

Пойдуць, пойдуць незадоўга
Вашыя палацы,
Ды з такім пажарам-дымам,
Толькі дзівавацца.

Ні жандары, ні салдаты
Вашыя не ўстояць,
Як працоўныя грамады
Зрухнуцца да бою.

Банкетуй сабе, Варшава,
Банкетуй крывава,
Хай ліецца акавіта
З крывёю на славу.

Бельведэр дачэсны доўга
Панаваць не будзе, —
У папелішча абернуць
Паўстаўшыя людзі.

Зашуміць, загудзіць
Завіруха,
Толькі думай, толькі ведай,
Толькі слухай.

Менск. 22/XI-32 г.

|}