Старонка:Belarusi.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗАШУМІЦЬ, ЗАГУДЗІЦЬ…

Зашуміць, загудзіць,
Завіруха,
Толькі думай, толькі ведай,
Толькі слухай.

Мы будуем, мы пускаем
Фабрыкі, заводы,
Поле трактар засявае,
Садзім агароды.

Да нас госці ў госці едуць
З усёй кулі земскай,
І ўсе бачаць, што жывецца
Нам зусім някепска.

Мы будуем, з будаўніцтва
Робім сабе свята…
А там толькі, у Польшчы толькі,
Ўсё купляюць катаў.

А здаецца-ж кат на кату
Ясне-паны селі
І катуюць ад нядзелі
Да новай нядзелі.