Старонка:Belarusi.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ўсталі фабрыкі, заводы —
Рэспублікі сіла.
А народ там гераічны,
Наш народ рабочы,
Рукі моцны, бы са сталі,
Арліныя вочы.
Беларусь мая радзіма,
Як-жа расцвіла ты
За час гэты, за кароткі,
Як выгнала катаў!
Не злічыць тваіх здабыткаў
І не змерыць меркай…
Чалавек твой на свабодзе
Стаўся чалавекам.
Каласіся-ж, расцвітайся
Краскаю чырвонай
У Саюзе у Совецкім
У законе роўным!
Знай, сягоння дзень твой важны
Важнай нагароды;
Святкуй весела, шчасліва
Ў полі і ў заводах!
У вадзіцы у крынічнай
Чысценька памыйся,
Прыбярыся ў кветкі-краскі,
Сонцам атуліся.
За ўсё тое, што стварылі
Шчыра твае людзі,
Ордэн Леніна сягоння
Твае ўквеціць грудзі.
Рана, позна — гэта ведай,
Ці сонца, ці зоры, —
Мудры Сталін падзяляе
Тваё шчасце й гора.

Ляўкі. Аршаншчына.
Чэрвень 1935 г.

|}