Старонка:Belarusi.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А так буйна, буйна, як даўней ніколі.
Вось, дык будзе радасць у ясных святліцах,
Калі грамадою збяруць дабро з поля.
Калгасныя смела засяюць загоны,
Не баяцца зграі панскай недабітай,
Бо вартуюць межаў Арміі Чырвонай
Жалезныя роты, гартаваны ў бітвах.
А калі што прыдзе, возьмуць стрэльбы самі,
Як адзін паўстануць на ворагаў дзікіх,
І вызваляць браццяў, што яшчэ кайданамі
Звоняць у няволі у муках вялікіх.

III

Шум і гоман у сталіцы,
Сцяг ля сцяга ўецца,
Як на градах мак чырвоны,
Ажно сэрца б‘ецца.
Сэрца б‘ецца і пытае:
А што за навіна?
— Вызвалення ад палякаў
Сёння гадавіна!
А сталіца — дзіву дайся! —
Паўстала з руінаў, —
Менск — сталіца, гордасць наша,
Слава ўсёй краіны.
Дзе дымелі папялішчы —
Сляды панскай ўлады,
Гмах ля гмаха вырас новы,
Чыстата, парадак.
Дзе крывавы баль спраўляла
Хэўра інтэрвентаў,
Ходзяць з песняй пераможнай
Тысячы студэнтаў.
Дзе была вакол пустэч
Як тая магіла,