Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

4

ні аб кім добраго слова не сказаў. Было вельмі горача; войт загадаў пакласьці косы і закусіць, хто чым меў, бо быў ужо полудзень і час супачыўку. Дык сеўшы на муражку зюкалі[1] і сілкаваліся, ажно глядзяць: адзін работнік, што адышоўся крышку ад нас, стоючы ля гаю, махае рукой і клічэ да сябе, крычучы: «Хутчэй, хутчэй! хадзеця сюды, пакажу вам дзіва!»

Бяжым ўсе туды, работнік, паказаваючы рукой на блізкіе бары, «глядзеця, што дзеіцца!» сказаў, і мы бачылі перад сабой нозразумелыя дзівосы. Лясьнік ідзе борам, галава вышэй хвояў, а перад ім выбегаюць на поле вялізные стады вавёрак, зайцоў, дзікіх коз і іншаго зьвер’я; у паветры адлятаюць стады цецярукоў, курапатак і другіх птушак. Лясьнік выходзіць з лесу, меншае, робіцца маленкім і як га с поля і пожняў узняліся матыле і іншые авадні і бытцым чорная хмара засьцілаюць нашые ваколіцы.

Васіль начэпны чэлавек; схапіў камень на полі, падбегае да яго с каменем, крычучы: «згінь, прападзі!» Лясьнік крыкнуў страшэнным голасам, што ажно лісьцё пасыпалося з дрэў, падняўся з травы, быццам чорная вялізная птушка і, шумячы крыльлямі, схаваўся за лесам. Нам стала вораш-

  1. Гаварылі, спакойна гутарылі.