Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана


Помню, жыў у нашай вёсцы мужык Антон. Меў ён добрую гаспадарку, беднасьці не знаў, але ня меў дзяцей, дык прыняў дзіця німа ведама якіх быцькоў. Малога ахрысьцілі і назвалі Васілём. Антон гадаваў яго, як свайго роднаго. Дзяцючок падросшы ганяў у поле. Ен быў вялікі лянуцька і дуронік; заўсёды скардзюцца на яго: або каровы пусьціць у збожжэ, або іншаго каменям вытне. Ідуць на скаргі да Антона, але Антон любіў яго, і калі яму казалі, ён якбы ня чуў, патураў яму у ва ўсім, а той рос на лес глеідзючы.

Было гэта пасьля Петра. Пайшло раз нальле[1] на прыгон, і Васіля с хаты паслалі на работу. Ен, як звычайна, с кожным чапаўся,

  1. Нальлем зваліся людзі, што на прыгоне робілі не паасобку, але ўсе разам якую небудзь работу, напрыклад жалі, касілі, вазілі гной і гэт. п.