Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

20

беда. Воўк барана ухопіць, разгледзюць стада і ўбачуць, што баран Васіля. Здаралася гэта некалькі разоў і заўсёды воўк, як нарокам, тыкеля Васілёва бярэ. Ходзюць гусі на полі, ўпадае ліс, выдушыць іх — Васілёвы гусі. Карова яго ніраз заблудзіць каля возяра, наткнецца на вакно[1] пакуль пасьпеюць прысьці і выцягнуць — утопіцца. Ўсе гэтые шкоды давялі яго да найвялікшае нястачы.

У хуткім часе загарэўся бор, збеглася ўсенька воласьць. Агонь, як хвалі на возяры, разышоўся па ўсім бары, шыбаючы ў гары абхопляваў густое гальлё елак і хвой, а дым быццам найгусьцейшы туман зацягнуў неба і зямлю, так што ледзь дыхаць можна было. Бегаючы па лесі і б’ючы веннікамі па полах, мы папалілі вопратку на сабе, але ўжо ня было ратунку. Блізка быў будынак Васіля, заляцеля іскра на ток і згарэла збожжа. Тады ўсе голасна загаманілі, што гэта лясьнік спаганяе сваю злосьць за тое, што Васіль калісь выцяў яго каменям, як ён звяроў і птушак пераводзіў з аднаго лесу ў другі; а стары чэлавек вешчаваў тады яму пажары і ўпадак жывёлы.

Васіль у нешчасьці яшчэ больш пачаў п’янчыцца. Жонка яго і цешча праца-

  1. Вельмі гразкае месца на балоце.