19
Жоўты пясочкі
Палі на вочкі,
Ні магу праглянуці.
Чорная смага
На губкі пала,
Ні магу гаварыці.
Зялёны дзярночкі
Закрылі варотцы,
Ні магу адсюль выйсці.
Прызнаюся, што я ня мог здзяржацца ад сьлёз, бачучы перад сабой Алюту і слухаючы гэту песьню. Яна была шчырая сірата, бо апрача старое маці ня мела іншае радні. Іх сям’ю Бог прывёў здаляку, яны перш нейдзя далёка жылі за Дзьвіной, бацька Алюты, прыехаўшы да нас, хутка памёр.
Вясельнікі гулялі, пілі адзін да аднага, дуда грала; песьні і скокі ня перарываліся ўсю ноч.
Па вясельлі Васіль меў на пачатак гаспадаркі некалькі канёў, кароў і іншае жывёлы на завод, каторую яму падарылі пан і Антон. Меў ён новы будынак і некалькі дзесяцін зямлі; гэтаго было даволі на ўсе яго патрэбы.
Васілю вельмі нешчасьціла на сваёй гаспадарцы, хоць з пачатку, здавалася, ён палепшаў. Дзіўна! Яго цягам сустракала