Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

18

Вясельная песьня сіраце.

Ой знаці, знаці
Па весельліку,
   Што не татка жэніць.

Сталы засланы,
Госьці сазваны
   Парадачку нету.

Млады Васілька
Наймі салавейку,
   Пашлі па татульку.

Шэр салавейка
Скорая пташка,
   Ён скора зьлітаіць.

Ён прылетаіць,
К зямлі прылігаіць
   Татку пабуджаіць.

Устань татулька
Свайму дзіцяці
   Парадачак даці.

Рад бы я ўстаці,
Парадак даці,
   Ні магу павярнуцца.

Грабовы дошкі
Сьціснулі ножкі,
   Ні магу пакрануцца.

Сырая зімля
На грудцы лігла,
   Ні магу прадыхнуці.

Жоўты пясочкі
Палі на вочкі,
   Ні магу праглянуці.

Чорная смага
На губкі пала,
   Ні магу гаварыці.

Зялёны дзярночкі
Закрылі варотцы,
   Ні магу адсюль выйсці.