Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

16

бах і розных здарэньнях, лечучы іх травой, каторай сілу яна адна ведае. Аб Васілю, катораго Антон выгадаваў, так сама кажуць, што быццам ён зышоўся с чартом, але гэта чыстая мана, праўда, што Васіль маладзён начэпны, бо не дазнаў гора у жыцьці, але з часам зменіцца і паразумнее, — ён сватаецца да мае дачкі, але й тую сірату людзі хочуць скрыўдзіць, блага аб ёй гукаючы.

— Я чуў аб Васілю, што ён бывае і не паслухмяны свайму апякуну, і быццам стрэўся с чартом, і здароўкаўся з ім, як з сваім братам. — Гэтаго нельга робіці, ляпей жыць з Богам, скажы Васілю нехай ходзіць да царквы і працуе, ну — ідзі дамоў і супакойся. Я дачцэ тваёй спраўлю вясельле ў дварэ; бо казала мне аб ёй аканоміха, дый ад іншых я чуў, што дзяўчына добрая і працавітая.

Тагож дня пан загадаў паклікаць Антона і Васілю прыказаў апрасіць[1] свайго апякуна, Антонуж, каб не перашкаджаў жаніцца с Алютай, але яшчэ стараўся памагаць, бо абое яны сіроты; і сам абецаў даці яму найлепшае зямлі і жывёлы на завод.

Алеж і пан пэўня чуў, што людзі гукаюць, быццам Арына чараўніца і жалюцца

  1. Перапрасіць, папрасіць выбачэньня.