Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная

15

крыўдзюць толькі бедную ўдаву і дзяўчыну, каторая зусім нявінна. Зюкаюць аб нейкіх чарах Арыны, я гэтага не дазнаў, ведаю тыкеля, што яна зельлям людзём памагае. — Ось надовічы сам бачыў, як у дварэ паненцы Тэрэсі вылячыла кругі (лішай) на твару. Праўда, што, кладучы ў сьцюдзёную ваду нейкіе каменчыкі, шаптала, і сьцюдзёная вада пачала кіпець, бытцам на агні, загадала мыць таей вадой твар, і Тэрэса зразу ачуняла. Гэткіе чары ня тыкеля нікому ня шкодзюць, але яшчэ памагаюць.

— Пан аканом шчырую праўду кажэ, ніхай пан гэтак скажэ паном, а то жаль бярэ слухаць, як людзей крыўдзюць. Ай, была ў мяне добрая гарэлка салодкая; бутэльку разбілі п’яніцы і гарэлку выпілі. Сора, падай — там яшчэ ёсьць крыху салодкае гарэлкі — падай сюды пану аканому — і закуску прынясі. У мяне ё шчупак.

Аканом выпіў гарэлкі, закусіў, супакоіў аляндара, што яму за ўсё заплацюць, — сеў і паехаў.

Назаўтра Арына прыходзіць заплакаўшыся ў двор і разказывае паном, што злые на яе людзі ўсюды аб ёй гукаюць, быццам яна чаравала, каб шкодзіць другім, заломляваючы заломы і адбіраючы малако ў кароў. — Прысягае, што ніколі гэтаго ня робіла, навет старалася памагчы людзём у хваро-