Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

14

зельле і дзяўбе сьвечку. Грышка бяжыць у хату, хапае стрэльбу, набітую дробным шротам; стрэляе — пасыпалося пер’я, сарока аднак уцекла.

Назаўтрае ён пачуў, што Арына ранена у левую нагу і ляжыць хворая. Зразумеў усенька і думаў сабе: мае памятку, але будзе спаганяць злосьць, і запраўды: заламала на яго залом у жыці, але ён залом спаліў на асінавых дрывах, і чараўніца сама безмална ня згінула.

Васіль у злосьці хапіў бутэльку і пусьціў на Максіма, трапіў у самые грудзі, скочылі адзін да аднаго, і пачалася бітва.

Шчасьце, што з блізкого двара аканом ехаў конна і, чуючы дзікі крык аляндара, закіраваў да карчмы. Іосель прыбёг да аканома.

— Ай, паночку! ўбіўства ў карчме, што гэные п’яніцы шкоды мне наробілі!

Аканом саскочыў з каня, мешаецца ў людзі і крычыць, што заўтра за п’янства ўсіх пакарае — і кожны мусіць заплаціць за зробленую шкоду; гам зара ўціх.

Аканом гоніць іх с карчмы і кажэ ўсім ісьці дамоў. Усе разышліся, пастрашаючы адзін аднаго.

Іосель расказаў аканому ўсё, як было, апраўдаваючы аднак Васіля.

— Трэба аб гэтым пагукаць с панам: дурные выдумляюць самі ня ведаюць што,