Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

13

— Мне пакажэш — ой, ой! глядзеця, ўжо навучыўся чараваць ад Арыны, пакажэ! глядзі, каб ня быў кульгавы, як твая цешча, — а ці ты ведаеш чаму яна троху кульгае на левую нагу?

— Маўчы, калі с табой ніхто ня хочэ гукаць.

— Ніхто ня хочэ гукаць, дык будуць слухаць, а я разкажу ўсім; — паслухайце, раскажу вам, чаму Арына кульгае, гета ёй зробіў Грышка, сам мне расказываў пад сакрэтам.

Раз у вечары па заходзе сонца ён з касой варочаўся дамоў і пачуў голас чараўніцы, каторая выклікала каровы, завучы кожную па масьці. Ў вечары чуваць было, як па вёсках каровы аказываліся рыкам; зарыкалі таксама і ў яго хляве. Ён спалохаўся, думае: адбярэ малако, бяжыць туды, адкуль чуваць быў голас, каб даведацца, хто ёсьць чараўніца; — цікуецца, і штож бачыць? — Арына седзючы разчухраная на плоце чаравала.

Будзе блага, — падумаў сабе, трэба як небудзь бараніцца. Дык бяжыць дамоў і кладзе на вароцех хлева сьвянцоную ваду і васковую сьвечку; ледзь адышоўся некалькі сігнёў[1], бачыць, прылятае сарока, раскідае

  1. Сігень — крок, шаг.