Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

11

крэйдай запісывае на сьцяне, ўмаўляючыся, што як прыдзе восень і будзе новы хлеб, дык ён прыедзе да іх, пачастуе гарэлкай гаспадара і гаспадыню, а яны будуць знацца на ветласьці і не пашкадуюць рознаго збожжа.

Увайходзіць Марцін. Некаторые радые, што яго ўбачылі, садзяць за стол, частуюсь гарэлкай; пачалася гутарка аб Васілю і яго прынадзе. Некаторые хвалілі Алюту, што добрая дзяўчына і былаб добрая жонка, каб выйшла замуж за добраго чэлавека, але не за Васіля, каторы пасябраваў с чартом. Было некалькі п’яных, што і Васіля хвалілі; іншые-ж Васіля, Алюту і Арыну звалі нягоднымі людзьмі.

Як гэтак гуканьне зацягіваецца, жыд Іосель, стоючы ля канца стала — «Паслухайце, кажэ, несправядліва кажэце аб Васілю — Васіль добры чэлавек, як прыдзе с таварышамі да мяне, то заўсёды заплаціць, і заўсёды мае грошы, Алюта, ай Алюта пазорная[1] дзяўчына, калі ўбярэцца, дык як паненка ўсё роўна, ды і ў Арыны я нічога благога не бачу, — ну што чаруе, яна чаруе на тое, каб мець грошы, а грошы вельмі патрэбные кожнаму чэлавеку; яна і памагае, лечыць травой людзей».

  1. Вельмі пекная.