Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

9

стых, як бочка; іншым з’яўляліся чорные казлы, каторые з зямлі скікалі на камень, а с каменя на зямлю, і шмат іншых дзівосаў.

Гукалі яшчэ, што калі хто асьмеліцца ля Вужова Каменя начаваці, той дастане гэные скарбы. Васіль быў адважны, не баяўся страхацьцёў, бо ўжо раз с чартом, што ехаў на віхры, прывітаўся як с сябром.

Па заходзе сонца, як зьмеркла, ідзе на узгорак і сядае на камяні; хмары зацягнулі неба, што раз цямней у полі, ўсюды глуха, ў лесі, што чарнеў перад ім, крычалі совы. Васіль бачыць: перад ім паўзуць сыкаючы вужакі с каменя і скачуць каля страшка с сабачымі галавамі на казіных нагах. Васіль сьмела пазірае на гэта, думаючы, што зара яму пакажуцца скарбы; раптам бачыць, што хтось звярнуў з дарогі і падыходзіць. Гэта быў Марцін.

— Што тут робіш, папытаўся з усьмешкай, пэўня скарбаў шукаеш?

— Але, скарбаў, але чаго ты сюды прыйшоў? перашкодзіў мне, вырваў з рук маіх шчасьце; варта, каб тэ галаву каменям рашчапіў.

— Не сярдуй, скажу тэ аб лепшых скарбах, — і сеўшы прымі на камені, — «слухай, кажэ, Васілю, ляпей ідзі дамоў, здароўе, праца, гэта найдаражэйшы для чэла-