Старонка:BNT.Zahadki.djvu/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


27. Свеціць і грэе, весяліць і ззяе, усю зямлю ажыўляе.

Сонца. 1967, Бабр.

28. Па вадзе ідзе — не плёсне, па лесу ідзе — не хропне, па саломе ідзе — не шасне.

Сонца. Д., 94.

29. Ходзіць курка-жаўтушка па сене і не шастае.

Сонца. W., 5, Віл. п.

30. Па саломе ходзіць, ды не шастае.

Сонца. Dub., 158; 1946, Слуцк.; Б., 170; 1949, Акцябр.

31. Ходзіць па саломе, а не шастае.

Сонца. 1949, Кір.; 1960, Нясв.

32. Па саломе ходзіць, а не шалясціць.

Сонца. Р., Мат., 91, Кобр. п.; Гт., 297, Кобр. п.

33. Па саломе ходзіць, да не шастае, а на пяску слядоў не знаць.

Цень, сонца. F., 466.

34. У горадзе-гарадзе плыве талерачка па вадзе.

Сонца. Нк., 28.

35. У новым гарадзе плыла міска па вадзе.

Сонца. Нк., 28.

36. За лясамі, за гарамі, за вялікімі марамі залатая дзяжа кісне.

Сонца. F., 482.