Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

66. ПАЦЯГ ТУМАН ПА ДАЛІНЕ

Пацяг туман па даліне[1],
Шырок лісцік на каліне,
Яшчэ шыршы на дубочку,
Кліча голуб галубачку,
Хоць не сваю, чужую:
— Хадзі, сэрца, пацалую.
— Нашто чужу цалаваці,
Сваёй жалю задаваці.
Не задавай сэрцу тугі,
Не возьмеш ты, вазьме другі,
Не другі, возьме трэці,
А не трэці, то чацвёрты,
Не чацвёрты, возьме пяты,
Не ты, шэльма, распракляты.

67. ПАЙШЛА, ПАЙШЛА КРАСНАЯ ДЗЕЎКА

Пайшла, пайшла красная дзеўка,
Да гэй, у лясочак
Да прабіла правую ножку,
Да гэй, на трасочку.

Баліць, баліць правая ножка,
Да гэй, да не больна,
Палюбіла краснага малойца,
Да гэй, ненадоўга.

Здалі, здалі краснага малойца,
Да гэй, у салдаты,
Забылася я, маладая,
Да гэй, запытаці.

Забылася я, маладая,
Да гэй, запытаці:
— Ці пазволіш, красны малойчык,
Ты мне пагуляці?

  1. Кожны радок паўтараецца, акрамя апошняга.