Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Хто цябе сякець-рубаіць?
— Няхай сякуць і рубаюць,
Толькі тростак не кідаюць.
— Якаво табе, малойчык,
Што тваю дзяўчынку любяць?
— Няхай любяць і галубяць,
Толькі ліцо не цалуюць.
Яе лічка, як бруснічка,
Сама дзеўка невялічка.

33. ЁСЦЬ У ПОЛІ ТРЫ ДАРОЖКІ РОЗНЫХ

Ёсць у полі тры дарожкі розных[1],
Ой, і хадзіў парань да дзевачкі позна.
— Ой, прашу цябе, не хадзі да мяне:
Ой, пройдзець слава пра цябе, пра мяне.
- Ой, тае славы павек не баюся,
Ой, з кім люблюся, з тым і ажанюся,
Ой, з кім я знаюсь, з тым я павянчаюсь.
Ой, павянчаўшы, пойдзем да шынкаркі.
Ой, шынкарачка шырыначку шыла,
Ой, яна шыла, сваю дочку ўчыла.
За ракою маці палотны бяліла,
Ой, там Дунька венчык свой прызабыла.
Ой, ткуля ўзяўся казак маладзенькі,
Ой, ўзяў Дунькін венчык зеляненькі.

34. БЫЛІ Ў ПОЛІ ДЗВЕ ДАРОЖКІ ТОРНЫХ

Былі ў полі дзве дарожкі торных[2],
Хадзіў казак да дзевачак позна.
- Ты, казача, не хадзі да мяне:
Будзе худа слава пра цябе і пра мяне.
- Тыя славы павек не баюся,
Не нагаваруся, з кім люблюся,
З кім я знаюсь, пайду павянчаюсь.

  1. Кожны радок паўтараецца.
  2. Кожны радок паўтараецца.