Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А прачнулася Каця -
Валы пацярала.
Да й пашла ж Каця
Волікаў шукаці.
Не найшла ж яна вала,
А найшла ж яна варана.
- Гой ты, воран чорны,
Ты сядзіш высока,
Ой ты, воран, ты, воран,
Ці відзеў ты вала?
- Я валоў не відзеў,
Відзеў твайго бацьку.
Ён па двару ходзіць,
Белы ручкі ломіць:
"Будуць у мяне валы,
Валы палавыя,
Будуць у мяне валы,
Валы палавыя,
А свайго дзіцяці
Навек не відаці".

31. ЦІ НЕ ЖАЛЬ ТАБЕ, ЯВАР

- Ці не жаль табе, явар,
Сваёй белай бярозанькі.
Ай, жа тваю бярозаньку,
Ай, пасеклі, парубалі.
- Хай сякуць, хай рубаюць,
Толькі вецця не чапаюць.
- Маладзенькі Іванька,
А ўжо тваю дзевачку
Да другія спалюбілі.
- Няхай любяць, хоць не любяць,
Толькі не цалуюць,
Яе лічанька не псуюць.

32. ОЙ, ДУБ ЗЯЛЁНЫ І ЛІСТ ШЫРОКІ

Ой, дуб зялёны і ліст шырокі
І нічоганька не гаворыць, (4)
Толькі лісцейкам шаволіць. (2)