Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Я ж табе, мілая,
Масты машчу.
— Па тваім масточкам
Я не хадзіла.
— Я ж табе, мілая,
Конікаў пашлю.
— На тваіх коніках
Я не ездзіла.
— Я ж табе, мілая,
Баяроў пашлю.
— З тваімі баярамі
Я не знаюся.
— Я ж к табе, мілая,
Сокалам ляту.
— Я ж к табе, мілы мой, -
Перапёлачкай.

27. Я Ў БАРУ ВАДУ БЯРУ

Я ў бару ваду бяру,
Вецер воды да вылівае.
З вядра вада да выліваецца,
Не ведае ацец, маці,
Хто да мяне заляцаецца:
Чы паповіч, чы дзяковіч,
Чы харошы мужыковіч.
Я роду шляхецкага,
Люблю сына ацецкага.

28. У КАГО БАЦЬКА, У КАГО МАТКА, ТАМУ ЛЮБА ПАГУЛЯЦЬ

У каго бацька, у каго матка, таму люба пагуляць[1],
У каго брацця да сястрыца, таму люба пасядзець.
А ў мяне, сіраціны, нету роду ніякога,
Толька ў мяне ўсяе радні — адзін міленькі дружок.

  1. Кожны радок паўтараецца.