Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Краса ж мая, красата, дзе ты дзелася?
Чы ж я цябе, мая урода, ў карчме прапіла?
Чы з харошым моладцам час прастаяла?

22. УЗЫДЗІ, ЎЗЫДЗІ, ЯСНЫ МЕСЯЧЫК

- Узыдзі, ўзыдзі, ясны месячык,
Найбольшае кола.
Ой, выйдзі, выйдзі, дзяўчынка-душа,
Пагаворым мы слова.
- Як жа мне выйсці, пагаварыці?
Аб нас людзі гавораць.
Я, маладзенька, у мамкі адна,
Я баюся ліхога.
- Няхай жа судзяць, няхай гавораць,
Нагавораць ліха,
А мы з табою, дзяўчына мая,
Кахаймася ціха.
- Мы кахаліся, мы любіліся,
Нас мамка не знала,
А цяпер жа нам расставаціся,
Як цёмная хмара.
Мы кахаліся, мы любіліся,
Як ластаўкі ў стрэсе,
А цяпер жа нам расставаціся,
Як ягадкам у лесе.

23. ДЫ ЎЗЫЙДЗІ, УЗЫЙДЗІ, ЯСЕН МЕСЯЧЫК

- Ды ўзыйдзі, узыйдзі, ясен месячык,
Як млынава кола.
- Хоць не ўзыйду, хоць я ўзыйду,
Я свяціці не буду.
- Выйдзі, дзяўчына, сэрца ядына,
Пагаварым мы з табою
- Не буду стаяць, не буду чакаць,
Не буду гаварыці:
Я й сама знаю, мне й людзі гавораць,
Што з табою мне не жыці.