Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АСЕННІ ПЕРЫЯД ЗЕМЛЯРОБЧАГА КАЛЕНДАРА

ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ

Восеньскія песні складаюць завяршальны цыкл паэзіі беларускага земляробчага календара. Гэта песні той пары года, калі земляроб збіраў апошні плён сваіх рук і дары прыроды. У адрозненне ад усіх іншых каляндарных песень восеньскія не канцэнтруюцца вакол аднаго якога-небудзь свята, адной падзеі, урачыстасці. Яны не нясуць у сабе ніякіх абрадавых момантаў. У іх на першы план выразна выступае жыццёвая гаспадарчая аснова. Народныя назвы восеньскіх песень — ярынная (ярная) восень, восеньская, асенняя, спасаўская, як лён, каноплі бяруць, капаюць бульбу, у арэхах, збіраючы ягады, грыбы і іншыя — вельмі выразна выяўляюць функцыянальную ролю гэтага цыкла твораў, акрэсліваюць сферу іх бытавання. Яны гучалі над даспелымі аўсянымі палеткамі, у час уборкі проса і грэчкі, над ільнянішчам, калі рвалі лён, даносіліся з ляснога ўзлеску, дзе збіралі брусніцы…

Мелодыя іх уторыць асенняй задуме палёў, асенняй далечы. У ёй чуецца сум па леце і мінулых дзявочых гульнях. Мелодыка восеньскіх песень — найбольш выразная іх жанравая адзнака. Нягледзячы на тое што восеньскія песні суправаджалі ў асноўным гаспадарчыя работы ў полі, зместу гэтых работ яны амаль не адбілі. Толькі паасобныя вобразы дазваляюць улавіць іх сувязь з асенняй парой года, з клопатамі і заняткамі селяніна-земляроба ў гэты час. Між такіх вобразаў — вобразы асенняй прыроды, штрыхі асенняга пейзажу, што трапляюцца ў творах гэтага цыкла.

У цэлым жа па сваім ідэйна-тэматычным змесце восеньскія песні стаяць блізка да пазаабрадавай любоўнай лірыкі. Матывы будучага замужжа, вяселля надаюць своеасаблівы характар тэматыцы ўсяго асенняга цыкла, дамінуюць у ім. Апошняе тлумачыцца тым, што некалі ў Беларусі якраз на восень, калі канчаліся ўсе палявыя работы і ў сялянскай хаце з’яўляўся адносны дастатак, прыпадала асноўная колькасць вяселляў.

Тое, што восеньскія песні ў ідэйна-тэматычным плане пераклікаліся з іншымі, не мелі абрадавага прымеркавання, не спрыяла іх паўнейшаму выяўленню і фіксацыі ў фальклорна-этнаграфічнай літаратуры. Першыя звесткі аб асеннім перыядзе беларускага земляробчага календара адносяцца да 1828 г. Аўтарам публікацыі быў Казімір Фалютынскі, „вучоны юнак“, як