Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

128 136. ОЙ, У РОЗЕ ДЗВЕ БЯРОЗЫ

Ой, у розе дзве бярозы
Адна к адной пахіліліся,
Было ў мяне два нялюбых —
На Украіну пакруціліся.
Хоць круціціся, хоць вярніціся
На сваё ды безгалоўечка,
А я буду піць, гуляці
Да на сваё здароўечка…

137. АЙ, ІЗ ГОР, ІЗ ДАЛІНЫ

Ай, із гор, із даліны
Цёк ручэй з Украіны.
Ай, у тым ручаёчку
Анюта кубкі мыла,
З ручайком гаварыла:
— А ручэй, ручаёчак,
Ці з высокага цячэш,
Ці далёка ведаеш:
Ці багат мой свёкарка,
Ці багацей за татачку?
У майго татачкі
У гаршках есці вараць,
У паўміскі наліваюць.
А ў свёкаркі ў катлах есці вараць…

138. ТРАЎКА ЧАРНАБЫЛКА

Траўка чарнабылка
Пры гарэ стаяла.
— Горушка крутая,
Скажы мне ўсю праўду:
Якая зіма будзець,
Якія марозы?