Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да гляну, я гляну ў свёкравы сені:
Свёкравы сені падмятаці,
Цісовы сталы засцілаці,
Залатыя кубкі наліваці,
Нялюбых гасцей напрыглядаці.

134. ПУШЧУ Я ПАВУ ПА ДУНАЁЧКУ

Пушчу я паву па Дунаёчку,
А сама пайду па беражочку,
Ці не ўвіджу я татавы сенцы.
Ды хоць увіджу, мне там не быць,
Шырокіх двароў не падмятаць,
Цясовых сталоў не засцілаць,
Залатых кубкаў не наліваць.
А вам, кубачкі, тут пастаяць,
А мне, маладой, ды ўдаль ступаць.
А вам, кубачкі, тут абярнуцца,
А мне, маладзе, к вам не вярнуцца.

135. КУНА С КУНАЧКАЙ ДЫ ГАВАРЫЛА

Куна з куначкай ды гаварыла[1],
Седзячы над вадою:
— А ці добра табе, мая куначка,
Седзячы над вадою.
— А датуль жа добра, датуль харашо,
Пакуль дожджыкі пройдуць.
Дожджыкі пройдуць, усе беражкі змыюць,
А мяне, куначку, згоняць.
Ой, сястра з сястрой ды гаварыла,
Жывучы ў татачкі:
— А датуль жа добра, датуль харашо,
Пакуль баяры прыедуць.
Баяры прыедуць, па застоллю пойдуць
І мяне з сабой возьмуць.

  1. Кожны радок паўтараецца.