Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А сама пайду,
Рана, рана, па беражочку,

А ці не ўвіджу,
Рана, рана, таткавы сені,

Таткавы сені,
Рана, рана, новыя дзверы.

Па гэтых сенях,
Рана, рана, мне не хадзіці.

Пушчу я паву,
Рана, рана, па Дунаёчку,

А сама пайду,
Рана, рана, па беражочку,

А ці не ўвіджу,
Рана, рана, свёкравы сенцы,

Свёкравы сенцы,
Рана, рана, старыя дзверцы.

Па гэтых сенцах,
Рана, рана, па іх хадзіці,

Па іх хадзіці,
Рана, рана, у свёкра жыці.

133. ЯК ПУШЧУ Я ПАВУ ПА ДУНАЁЧКУ

Як пушчу я паву па Дунаёчку,
А сама пайду па беражочку,
Да гляджу я, гляджу ў таткавы сені:
Таткавых сяней не падмятаці,
Цісовых сталоў не засцілаці,
Залатых кубкаў не наліваці,
Любых гасцей не прыглашаці.
Як пушчу я паву па Дунаёчку,
А сама пайду па беражочку