Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

130. ІШЛІ ХМАРКІ Ў ТРЫ ПАРКІ

- Ішлі хмаркі ў тры паркі,
Адна хмарка — розна,
Не сварыся, пані матка,
Што я хаджу позна.
Ой, сварыся не сварыся,
Мяне не адвучыш,
Каго люблю, з тым пайду,
Мяне не разлучыш.
— Бадай тая крынічанька
На сем сажней упала,
Бадай таго нямілага зяця
Зямліца забрала.

131. ДА ЎСЕ ХМАРАЧКІ ДА ПА ПАРАЧЦЫ

- Да ўсе хмарачкі да па парачцы,
Адна хмарачка — розна,
Да не сварыся ці не сварыся,
Ты мяне не навучыш,
Да каго люблю, за таго пайду,
Ты ж мяне не разлучыш.
Да пі, мамачка, да тую вадзіцу,
Да што я нанасіла,
Хоць нялюбы зяць, хоць нялюбы зяць,
Ну ж я яго палюбіла.
— Не буду піці, не буду піці,
Не буду разліваці,
Хоць нямілы зяць, хоць нялюбы зяць,
Не буду разлучаці.

132. ПУШЧУ Я ПАВУ

Пушчу я паву[1],
Рана, рана, па Дунаю,

  1. Першы радок кожнай страфы паўтараецца.