Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, яшчэ ж бо я, маладзенькая,
Нікога не кахала,
Каб яшчэ гадок, каб яшчэ другі
З дзеўкамі пагуляла.

125. НЕ ВУЧЫ, МАТКА

Не вучы, матка, не вучы, матка,
Ты мяне не навучыш,
Каго я люблю, за таго пайду,
Ты мяне не разлучыш.

Я Яся люблю, за яго пайду,
Бо мне Яся харошы.
Яся харошы — ў кішэні грошы,
Як яго не любіці?

Дробная пташка, невялічкая,
Па быліначцы скача,
Дурная дзеўка, неразумная,
Па малойчыку плача.

— Ой, не я плачу, ой, не я тужу -
Самі слёзанькі льюцца,
Што ад мілага пісьмяца няма,
Ад нялюбага шлюцца.

Няхай шлюць, няхай перашлюць,
Я аб тым і не дбаю,
Ой, расці, каса, ніжэй пояса,
Яшчэ год пагуляю.

— Гуляй, дзяўчына, сэрцу адзіна,
Белымі ножанькамі,
А я ўбачу, сільна заплачу
Дробнымі слёзанькамі.