Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе, малойчык, быў,
Дзе, малойчык, жыў,
Чаму ты не жаніўся?
— Я ў садзе рос,
Прыўдарыў мароз,
Затое не павіўся.
Я ў пана быў,
Я пану служыў,
Затое не жаніўся.

118. ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, БЫЎ

- Дзе ты, хмелю, быў,
Дзе, зялёны, рос,
Чаму ты не развіўся?
— Я ў гародзе рос,
Прыўдарыў мароз -
Развіціся спазніўся.
— Дзе, малойчык, быў,
Дзе, малады, быў,
Чаму не ажаніўся?
Я цару служыў -
Жаніцца спазніўся.
Цару адслужуся,
Дадому вярнуся -
Тады ажанюся.

119. НЕ РАНЬСЯ НА ДВАРЭ, НЕ РАНЬСЯ

Не ранься на дварэ, не ранься[1],
Не голься, Лявонька, не голься -
Усё й на русыя валасы,
Усё й на громкія галасы,
Усё й на белае лічанька.
Русыя валасы счэшуцца,

  1. Кожны радок паўтараецца.