Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сама лягу — баюся,
Ой, пайду ў рэчку ўтаплюся.

— Не тапіся, дзевіца,
Ох, не тапіся, красная.

Будзем з табой начаваць,
Ох, усю ночаньку размаўляць.

115. АЙ, ВОСЕНЬ, ВОСЕНЬ, МАКРОТА

Ай, восень, восень, макрота[1],
Дзецюкам жаніцца ахота,
Дзевачкам ісці няволя.
Заняволіла субота -
Усё й татулькава работа.

116. ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, РОС, ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, РОС

- Дзе ты, хмелю, рос, дзе ты, хмелю, рос,
А на чым жа ты, хмелю, віўся?
— Я ў садзе рос, я ў садзе рос,
Па быліначцы віўся.
— Дзе ты, Ясю, быў, дзе ты, Ясю, быў,
Чаму не жаніўся?
— Я ў войску быў, я ў войску быў,
А цяпер вярнуўся.

117. ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, БЫЎ

- Дзе ты, хмелю, быў,
Дзе ты, хмелю, рос,
Чаму ты не павіўся?

  1. Кожны радок паўтараецца.