Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб яны прыбіліся -
Пра мяне забыліся!
Каб яны пагінулі -
Як мяне пакінулі!
Я гора набралася:
У поле нахадзілася,
Сабак наманілася
І мальцаў надражнілася,
А ўжо замуж хочацца!..

112. ВОСЕНЬ, ВОСЕНЬ!

Восень, восень!
Сватоў па восем,
Ка мне ніводнага,
Ка мне ніводнага,
Нет нікога роднага.

113. ПРЫЙШЛА ВОСЕНЬ

Прыйшла восень -
Сватоў к людзям восем,
А ка мне ніводнага,
Мусіць, я нягодная.

114. АСЕННЯЯ НОЧАНЬКА

- Асенняя ночанька[1]
Ох, з кім я буду начаваць?

З кім я буду начаваць,
Ой, усю ночку размаўляць?

  1. Першы радок кожнай страфы паўтараецца.