Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жоднай перапёлке па яйцу,
Жоднаму мальчыку па дзеўке.
Нашаму аднаму Івану дзеўкі нет.
Пасодзім яму удаву -
Завязаную галаву.
Паложым мы аўсяны сноп,
Няхай ён есць, як белка,
Няхай плачыць, як дзеўка.

109. ЗІМА К ВОСЕНІ ПРЫХОДЗІЦЬ

Зіма к восені прыходзіць[1],
Жодзін па сабе находзіць:
Кажнаму дразду па гнязду,
Кажнай перапёлке па яйцу,
Кажнаму дзецюку па дзеўке.
Аднаму Архіпу дзеўкі нет.
Аддадзім яму удаву -
Усё пабеднае галаву.
А ўдава плачэць, да хочэць,
Конічэк іржэць, не вядзець.
Удава плакала, да пашла,
Конічак іржаў, перастаў.

110. А ЎЖО ВОСЕНЬ ПРАХОДЗІЦЬ

А ўжо восень праходзіць,
А свой свайго находзіць.
Кажух куплёны, каўнер бабровы,
А наш Колечка чарнабровы.

111. АЙ, ВОСЕНЬ, ВОСЕНЬ!

Ай, восень, восень!
Сватоў па восем,
А ка мне ніводнага!

  1. Кожны радок паўтараецца.