Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Будуць ездзіць па восем.
— Я не буду, мамачка, сватоў ждаць.
Дзевяць каля варот аб’едзе,
А восем заедзе.

100. АВЯСЕЦ, МАМАЧКА, АВЯСЕЦ!

- Авясец, мамачка, авясец!
А калі ж тых сватоў чорт прынясець?
— Дажні, дачушка, авясец,
Тады чорт сватоў прынясець.
Дабяры, дачушка, канапелькі,
Тады прыедзіць к табе маладзенькі.
Дакапай, дачушка, бурачкі,
Тады прыедуць к табе дварачкі.

101. АВЯСЕЦ, МАМУХНА

- Авясец, мамухна,
Авясец!
А калі ж чорт сватоў
Прынясець?
— Пачакай, дачушка,
Пажнёмся,
Тады мы сватоў
Дажджомся.
Мы ім вячэрку
Згатуем
Да сваіх сваточкаў
Участуем.
Купленая гарэлка
На куце,
Грыбіны пірог
На стале,
Пражоная яешня
У вагню.