Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А за тую дзяўчыначку,
Што я заўляцаўся,
Заўляцаўся, верненька ўкахаўся.
А дума ж мая, дума ж мая будзіць,
Ой, цяпер жа мне, парню маладому,
Да й парачкі не будзіць,
Ой, цяпер жа мне, парню маладому,
Да й парачкі не будзіць,
Столькі ў мяне, у казачанькі, пары,
Што вочыкі яры,
Столькі ў мяне, у казачанькі, долі,
Што чорныя бровы,
Столькі ў мяне, у казачанькі, шчасця,
Што дзевачка Насця.
Адна была, тую людзі ўзялі,
Мне зазнобушку далі.

80. ЗАЖУРЫЎСЯ ДОБРЫ МОЛАДЗЕЦ

Зажурыўся добры моладзец
Не па той, не па матушкі,
Не па сваёй горкай долюшкі,
А па сваёй краснай дзевіцы.

Вы найдзіце, тучы цёмныя,
Вы найдзіце, дажджы сільныя,
Вы размыйце жоўтыя пяскі,
Узніміце грабавы даскі.

— Устань, устань, мая мілая,
Мы з табою павідаемся,
На падаркі размяняемся,
Вазьмі свой шолкавы пояс,

Аддай мой залаты персцень.
— Золат персцень у смале скіпеў,
А шолкавы пояс у агні згарэў.

81. ОЙ, ПАЙДУ Я МУТЛАВОЮ

Ой, пйду я мутлавою,
Няма дзе вады піці.