Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


заможнасці) велічыню пасагу, мяркуюць аб уладкаванні будучай сям’і. Звычайна маладая ідзе ў дом бацькоў нарачонага. Часам маладога прымаюць у дом яго жонкі. Гэта бывае тады, калі тут вялікая гаспадарка, бацькі ўжо старыя, а поле і жывёла патрабуюць клапатлівага догляду і працавітага работніка. Малады, якога прымаюць у дом жончыных бацькоў, на іх гаспадарку, завецца прымак.

Старшы сват — звычайна чалавек у гадах, красамоўны, вясёлы, усімі паважаны, — дамовіўшыся папярэдне з абодвума бакамі, у прызначаны час прыходзіць з гарэлкаю ў дом нявесты і вітае прысутных [...] Гаспадары, адказаўшы «На векі вякоў», саджаюць яго за стол. Тым часам нявеста адпраўляецца збіраць сябровак, а хто-небудзь іншы з хаты ідзе запрашаць на запоіны яе хросных бацькоў, а таксама сваякоў. Калі ўсе збяруцца, дзяўчаты ўводзяць нявесту з наступнаю песняй (імя свата, напрыклад, Васіль):

Ото ж табе, Васілька,
Увядзёнка Агатка.
Калі яе любіш — дай пірог,
Калі не любіш, то вон за парог.
Не хваліся, што ў нас быў,
Што нашай Агаткі не злюбіў.

Сват вітаецца з маладой за руку, дае ёй пірог, сыр, смажанае мяса, лье ў міску гарэлку, кладзе туды трохі грошай. Пасля гэтага дзяўчаты моўчкі ідуць у істопку[1], дзе частуюцца і спяваюць для маладой песні, дружына ж садзіцца з гаспадарамі вячэраць.

Ой, гаросе, гаросе!
Сеялі цябе харашо:
Пры лузе, пры дарозе,
Пры бітым гасцінцу.
Ай ты, красна Агатка,
Заручалі цябе харашо:
Пры радні і племені,
Пры родным татачку.

Прыехалі заручнікі,
Чаму яны без дудачкі?
Агатка не ўдовачка,
Захочаць пагуляць,
Таткаў двор раўнаваць

  1. Істопка — чыстая хата па другі бок дома; называлася часам святліцай, бо была святлейшай за курную і задымленую.