Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Выйду я да на ганачак,
Гляну я да на красачкі:
Аж мае краскі зянуць,
Аж мае ручкі вянуць.
Зяйце, красачкі, зяйце!
Мне ж вас не насіці.
Я адзін вянок звіла
Да й той павесіла
Ў каморы на пруточку,
На ядвабным шнурочку,
На чырвонай нітачцы,
Меншай сястрычачцы.

Апрача такога роду песень, дзе чуецца нейкі лагодны смутак, спяваюцца і больш весялейшыя песні, у якіх упамінаюцца запоіны і змовіны, танцы, весялосць, забавы і патаемныя заляцанні дружкоў з бальшанкамі і інш. Але часцей за ўсё паўтараюцца песні, якія больш адпавядаюць дадзенаму моманту, напрыклад песні пра бацьку, які так любіць выпіць, што быццам бы і дачку на гарэлку прамяняў.

Да прапою, да прапою
Да Тацянкін татулька,
Да прапіў сваё дзіця
Да на новым ганачку,
Да за мёду шкляначку,
За гарэлкі чарачку.
Добра ж было прапіваці,
Кім будзеш пасылаці
У крыніцу па вадзіцу,
Ў шэры бор па брусніцу.

У такіх песнях праходзіць тыдзень. У наступную суботу нявеста з бальшанкамі і маладзіцай ідзе на споведзь. Вечар жа, які з’яўляецца для маладой апошнім перад зменай яе становішча, прысвячаецца абрадам падрыхтоўкі да заўтрашняга вяселля. На гэты вечар прыходзяць адны толькі дзяўчаты, таму і называецца ён дзявочым вечарам.

АБРАДЫ ВЯСКОВАГА ЛЮДУ З-НАД БЯРЭЗІНЫ

'Запіс Э. М.

ЗАПОІНЫ

Найважнейшымі асобамі ў вясельнай урачыстасці з’яўляюцца сваты: яны рэкамендуюць бацькам нявесты маладога, дамаўляюцца, калі і як гуляць вяселле, вызначаюць з імі (зыходзячы з іх