Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


шэй галавы пакладзеныя на ёй пярсцёнкі, а сват гучным голасам крычыць па-лацінску: «Vivat!», за ім паўтараюць гэта спярша ўсе, хто сядзіць за сталом, а потым і тыя, што стаяць пасярод хаты, пасля чаго хустку зноў апускаюць на стол. Усеагульнае маўчанне... Зноў тыя ж самыя падымаюць хустку... Зноў крычаць «Vivat!» Ітак тры разы. Маладзіца бярэ з хусткі пярсцёнак, зняты з пальца маладой, і надзяе на палец маладога. Такім жа чынам сват заручальны пярсцёнак маладога надзяе на палец маладой[1].

Пасля гэтага сват бярэ са стала хустку, кладзе яе ў кішэню, з якой у той жа час дастае чаравікі, даруючы іх маладой. Яна ў знак удзячнасці ледзь-ледзь схіляе галаву, бярэ чаравікі і тут жа з пагардай кідае іх па-за сябе на зямлю. Хлопцы, якія бавяцца пасярод хаты з чаркай, падымаюць іх і падаюць маладой. Яна зноў іх кідае. Тады сват гаворыць ёй: «Я не раіў бы табе кідаць іх, у нашым баку зямля не роўная — былі б там вельмі патрэбныя». Падняўшы чаравікі, зноў падаюць іх маладой. Але яна зноў не прымае... Пасля таго як гэта цырымонія паўторыцца тры разы, нявеста бярэ чаравікі і перадае старшай бальшанцы на захоўванне. Сама ж, нібы вельмі засаромеўшыся ад такога ўчынку, апускае вочы ці адводзіць іх убок, а ў гэты час бальшанкі з маладзіцай спяваюць наступную песню:

Не сядзі, Тацянка, бокам,
Гэта табе не знарокам;
Сядзі сабе прасцюсенька,
Будзе табе мілюсенька.

Пасля трохразовага паўтарэння гэтай песні сканфужаная дзяўчына, нарэшце, падымае вочы, а жаніх устае, здымае перад ёй шапку, падае маладой руку і выходзіць з-за стала. Гэта ж самае робіць па чарзе кожны мужчына ў дачыненні да дамы, якая сядзіць насупраць яго. Тут пачынае іграць музыка, калі ўмее; калі ж не ўмее, аддае скрыпку (як мы ўжо казалі) таму, хто мае талент іграць на ёй. Пары, якія ўстаюць з-за стала, праходзяць у танцы прыкладна тры кругі, затым пачынаюцца агульныя танцы — на іх стаіць несціханы шум і гоман.

Скрыпка і дуда не сціхаюць ні на момант. На гэтай гулянцы можна наслухацца шчырых, часам вельмі дасціпных жартаў, вершаваных двух- і чатырохрадкоўяў, якія амаль кожны раз прымушаюць чырванець дзяўчат; тут можна адразу ўбачыць, хто каго

  1. Мы паведамлялі ўжо, што на вялікіх запоінах маладыя памяняліся заручальнымі пярсцёнкамі, цяпер яны іх вяртаюць назад, кожнаму сваё, і памяняюцца імі канчаткова толькі перад алтаром.