Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


лепшыя, але затое зручнейшыя месцы, г. зн. на палу[1] робіцца звычайна з дыляў, абчасаных толькі з аднаго боку, і так складзены, што яго нельга перанесці на іншае месца, цалкам не разабраўшы. Над полам вісіць гарызантальна шост (так называецца доўгая — ад печы да супрацьлеглай сцяны — жэрдка, на якой вешаюць сушыць сярмягі, бялізну, калі яе нельга высушыць на плоце, і г. д.). Пол прызначаны для хатняга адпачынку (у асеннюю і зімовую пару) саміх гаспадароў і малых дзяцей: старэйшыя ж і парабкі спяць на лавах, на стале ці на печы і г. д. У цяплейшую пару года пакідаюць тое месца адпачынку і спяць звычайна ў клеці (пра якую ніжэй раскажам) або ў гумнах.</ref>, дзе, пасадзіўшы каля сцяны малых дзяцей, і самі рассаджваюцца ў рад, бавячыся размовамі, у якіх ніхто з чужых не ўдзельнічае. Тут строга прытрымліваюцца правіла, па якому чужая жанчына не павінна садзіцца на палу. Калі б, не ведаючы гэтага ці забыўшыся, яна ўсё-такі села б тут, то не была б рада: апрача таго. што яе жанчыны выкураць адсюль са словамі: «Пасунься, дзяцей негдзе дзець», апрача, паўтараю, гэтага, яна яшчэ стане аб’екатм насмешак, абгавораў суседак, якія доўга не забудуць гэту яе памылку і заўсёды прыпомняць яе, калі здарыцца падобны выпадак з іншый жанчынай: «Ну ж і расселася — як N на палу!» Толькі тады перастаюць яе «цытаваць», калі жанчына з’едзе куды-небудзь [...]

Але з другога боку, калі разабрацца, нам не трэба вельмі дзівіцца, чаму так строга прытрымліваюцца сваячкі гаспадара правіл этыкету: яны ж павінны дбаць пра парадак у доме ў час бяседы, бо самі гаспадары, асабліва ў пачатку, не паказваюцца да пэўнага часу гасцям, застаючыся з дачкой і бальшанкамі ў істопцы. У абавязкі радні ўваходзіць не толькі прымаць і садзіць гасцей і дружыну маладога на адпаведныя месцы, але нават прывесці ў прызначаны час у хату нарачоную з самімі бацькамі. Звычайна ў дзесяць гадзін прыязджае малады з дзесяткам і болей асоб, між якімі сват і бліжэйшыя сваякі лічацца першымі фігурамі. Гэта дружына ўваходзіць у хату з вялікай важнасцю і ў глыбокім маўчанні, якое гэтак жа сама падтрымліваюць госці, якія сабраліся ў хаце. Прыезджыя ні з кім не вітаюцца, адзін толькі сват важна, лёгкім нахілам галавы вітае ўсіх, не здымаючы, аднак, шапкі. Малады і ўся яго дружына таксама не здымаюць шапак, якія так насунуты, што ледзь не засланяюць вачэй. Ідуць усе ў канец хаты і займаюць пакінутыя для іх месцы за сталом. Малады садзіцца на куце, сват пры ім, далей два ці тры маладыя хлопцы, якіх завуць дружкамі — гэта звычайна радня жаніха,

  1. Пол — вельмі шырокі і досыць высока над зямлёй падняты тапчан, які займае месца паміж бокам печы і супрацьлеглай сцяной;