Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Да з чырвонай паперы,
Што ні дожджык яго не замоча.
Да ні сонца яго не ссуша,
Да ні ветрык яго не звее.
Ветрык павее — лялее,
Сонца прыгрэе — ён спее,
Дожджык пакропе — пазлоце.

Нарачоная ўвесь гэты час занята вельмі далікатнай работай, якая вымагае майстэрства: тчэ абрусы, вышывае на рукавах кашулі ўзоры, шые бялізну і г. д. Калі ж якая-небудзь дзяўчына не здатная ўсё гэта рабіць, яе завуць — няўмека, няздзельніца, і яна звычайна няхутка знаходзіць сабе мужа. Здатную ж дзяўчыну (работніцу, здзельніцу), наадварот, так хутка знаходзяць жаніхі, што нават распачатай работы закончыць не можа: яны проста не даюць ёй гэтага, пра што і ў некаторых песнях пяецца:

Звінела камора, звінела,
Гдзе ж наша Тацянка сядзела,
Тонкія абрусы заткала,
Мыслямі ўзоры паклала.
Прыехаў Васілька сам дзесят,
Пусціў конікі ў вішнёвы сад,
Да не даў абрусаў даткаці,
Да прасіў з сабою сядаці.

ЗМОВІНЫ

У разгар гэтых заняткаў і спеваў, на пяты дзень пасля вялікіх заручын, пачынаецца ў доме нарачонай вялікая бяседа, якая называецца змовіны (абрады). На іх павінны быць абавязкова запрошаны ўсе жыхары вёскі.

Запрашаць адпраўляецца разам са старшай бальшанкай сама нарачоная. Ходзячы ад хаты да хаты, кліча ўсіх гаспадароў і кожнаму кланяецца амаль да ног, не абмінаючы нават трохгадовых дзяцей і парабкаў. На змовіны павінна з’явіцца таксама ўся дальняя і блізкая радня, як бы далёка яна ні жыла: адмовіцца ніяк нельга. Аднак рэдка бывае, што сваякі жывуць далёка адзін ад аднаго, звычайна ў невялікім радыусе пачынаюць і канчаюць яны сваю кар’еру, часцей за ўсё пад адным панам. Таму лёгка могуць сабрацца на гэту ўрачыстасць, якой дамашнія стараюцца надаць найбольшую святочнасць. Для гэтага ж падлеткі запальваюць каля хаты смольныя бярвенні — атрымліваецца прыгожая ўвечар ілюмінацыя, па якой і далёкія даведваюцца пра ўрачыстасць. Пачынаецца яна досыць рана: гадзін каля васьмі тут ужо нямала гасцей, асабліва дваюрадных братоў і сясцёр, якія, з’явіўшыся з усімі, што ў іх ёсць, дзецьмі, займаюць, праўда, не най-