Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Тацянка татулькі прасіла:
— Даражы, татулька, даражы!
Да сто чырвонцаў запрасі,
Тагды мяне маладу аддасі.

Праз тыдзень пасля малых заручын спраўляюцца вялікія запоіны, або вялікая гарэлка. Піць яе прыязджае сват ужо з маладым, з якім дзяўчына, пасля таго як дала яму слова, мяняецца заручальнымі пярсцёнкамі. Гэты вечар нагадвае сабой банкет (сціплы, аднак), на які запрашаюцца родныя нявесты. Яны ўважліва прыглядаюцца да хлопца, шэпчуцца паміж сабой, выказваючы аб ім свае меркаванні; гэта называецца — судзіць яго. Пасля вячэры маці нарачонай, абгарнуўшы палатном (як і на малых заручынах) пляшку, аддае яе ў рукі маладога, які і прывёз вялікую гарэлку. Затым усе разыходзяцца адпачываць, а малады са сватам сядаюць на коней і ад’язджаюць.

У наступную пасля вялікіх заручын нядзелю бацька нарачонай выязджае на базар у бліжэйшае мястэчка, каб купіць там што-небудзь на вясельны ўбор маладой. Калі ён вернецца, бальшанкі (неадступныя, як мы ўжо сказалі, асістэнткі нарачонай) спяваюць песні пра каханне дзяўчыны, яе неспакой і жаданне бачыць любага. Гэтыя песні шматлікія і розныя. Адны гавораць пра стан сэрца каханкі, другія — пра вартасці любага, трэція — пра ўсё гэта разам. Якраз такую і падаём тут:

Міжы новых клетачак
Сцежачкі памяцёны.
Хто ж іх там памятаў?
Тацянка памятала,
Яна к сабе гасцей ждала,
Да ждала, не даждала, (2)
Да ў татулька пытала:
— Да татулька родненькі,
Ты ўчора на таргу быў.
Чы не відзеў Васілька?
— Да дзіцятка родная,
Хоць відзеў — не знаю!
— Як жа яго не пазнаці? (2)
Сам сём паязджае,
Пад ім конік броя, (2)
Капытом зямлю кроя,
Вушкамі вайну чуе,
Вочкамі звёзды ліча.
— Праўда, ўчора на таргу я бываў,
Я табе вяночак старгаваў:
Да з руты, да з мяты,
Да з белай лялеі,