Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


да нарачонай ужо дзяўчыны, тая — да бацькі, бацька — да жонкі, жонка — да сяброўкі дачкі, а потым п’юць па чарзе ўсе дамашнія работнікі, якія, аднак, да закускі не дакранаюцца: ёю частуюцца толькі сват, бацькі нарачонай, яна сама і яе сяброўка. Пасля яечні, калі пляшка спарожнена, гаспадыня дому бярэ локаць ці два даматканага палатна, абкручвае ім пляшку і аддае яе свату, які, развітаўшыся з усімі, ад’язджае да сябе. На гэтым канчаюцца заручыны, ці першыя запоіны, якія называюць малымі. Яны яшчэ не вымушаюць абавязкова стрымаць даддзенае слова. Зусім іншая справа вялікія запоіны, пасля якіх усё бывае скончана і адмовіцца ўжо ні ў якім разе нельга — як пасля вельмі ўрачыстай прысягі.

Калі ж пасля малых запоін нарачоная ці яе бацькі раздумалі і не захацелі да канца давесці жаніцьбу, яны павінны толькі заплаціць свату дваццаць грошаў за гарэлку[1]. Гэты крок ні да чаго не абавязвае, хіба што бывае часам прычынай вечнай варожасці паміж сям’ёй дзяўчыны і хлопца, і такая варожасць пры нагодзе можа прывесці да якой-небудзь бяды. Але калі не маюць намеру адмяняць прынятае рашэнне, увесь час — ад малых заручын аж да заканчэння вяселля — суцэльная ўрачыстасць; адна і другая сям’я на працягу гэтага часу глядзяць на сябе з пачцівасцю, а нарачоную так шануюць, што яна проста вырастае ў сваіх вачах. Назаўтра пасля малых заручын яе бацькі запрашаюць да сябе дзвюх чужых (калі няма сваячак) дзяўчат, сябровак дачкі, якія ад гэтага часу аж да шлюбу не адыходзяць ад яе. Гэтыя дзяўчаты называюцца бальшанкі. Жывучы ў доме нарачонай, яны амаль увесь час спяваюць песні, адпаведныя гэтаму моманту. Змяшчаем тут некаторыя [...]

Наша Тацянка, наша,
Паймала сабе пташа
Ды ў зялёным жыце,
У чырвоным аксаміце.

Ой, цёмна, цёмна на дварэ,
Ой, цямней таго за дваром:
Баяры варота абляглі,
Пасыпалі золата па скамі.
Да ходзюць, паходзюць па двару,
Да папросюць Тацянкі.

  1. Гэты доўг лічыцца свяшчэнным і аніяк не можа быць затрыманым. Сват, як бы далёка ён ні жыў, абавязкова павінен прыехаць па яго: выплачваецца ён з уласнасці, прызначанай для дзяўчыны, якая рыхтуецца выйсці замуж.