Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


сабе такога харошага мужа, расхвальвае гэтак жа сама яго радню і парабкаў. Але ўвесь гэты панегірык як быццам не робіць ніякага ўражання на гаспадара, і чалавек, які не ведае звычаяў, адразу падумаў бы, што ў жаніха няма ніякіх шансаў на ўдачу і сват дарэмна толькі траціць словы, але на самай справе якраз наадварот.

Ледзь пачуецца стук дзвярэй у істопцы, якая за сенцамі, як сват перапыняе пахвальнае балаканне і, паглядаючы на дзверы, кажа: «Што гэта, не ўсе дома?.. Дзе ж нашы? Дзе ж гэта?..» Бацька: — «Ведама, моладзь, у яе заўсёды нейкія свае патрэбы». Тут сярод жанчын заўважаецца нейкі рух. Яны нічога не гавораць, але, паразумеўшыся мігамі, якія ім адным зразумелыя, выходзяць, нарэшце, адна за адной у сенцы, каб угаварыць дзяўчыну і прывесці яе ў хату. Вяртаюцца, зноў выходзяць, і так некалькі разоў, пакуль дачка гаспадара не ўваходзціць, нарэшце, у хату. Агульнае маўчанне. Усе паднялі на яе вочы. Не асмельваецца, бедная, падняць свае, але, стащшы щ куточку пры печы[1], доўга калупае пальцамі сцяну. У хаце пачынаецца гоман, спачатку гавораць паціху, толькі паміж сабой, але паступова гоман нарастае. Перапыняючы шум, сват звяртаецца да паненкі гучным голасам: «А што ж, N, я сюды не так сабе прыехаў?» Дзяўчына маўчыць і ўсё калупае сцяну. Бацька ці матка ў тон свату адзываецца: «Няма чаго сказаць, хлопец што трэба, не знойдзеш у ім заганы: не п’яніца, не буян, не злодзей, хата заможная, сям’я пачцівая, ніхто з яе не смяецца. Што думаеш, маё дзіця? Адкажы, ты ж ужо не маленькая?» Маўчанне. Усе чакаюць прысуду. Нарэшце, адзываецца ціха, апусціўшы галаву і хаваючы твар: «Як сабе хочаце». Тут ізноў бацька ці маці: «Не, мая родная, скажы выразна, любіш ты яго ці не: ты ў нас не лішняя, мы цябе з дому выганяць не хочам, не на тое ж мы цябе выгадавалі, каб ты нас потым праклінала. Дык скажы: як думаеш?» Дзяўчына адварочваецца ад сцяны: «Што ж рабіць, калі трэба спраўляць тое свята, то хай так і будзе», — і ступае к сярэдзіне хаты. То адзін, то другі пачынае ўсміхацца, усім становіцца весела, і кожны хоча што-небудзь сказаць. Размова робіцца ўсё больш нязмушаная і вясёлая. А ў гэты час сват дастае з кішэні пляшку гарэлкі і, ставячы яе на стол, гаворыць дачцы гаспадара: «Пашукай толькі чарачкі». Тая з сарамлівасцю пачынае перабіраць посуд на паліцы, а маці тым часам раздзьмухвае на прыпечку агонь, каб спячы яечню. Амаль у адзін момант гатова яечня і знойдзецца чарка. Усё ставяць на стол. Затым сват, напоўніўшы чарку, п’е

  1. Куточак той называецца на простай мове качарэжнік: там стаіць венік, некалькі большых і меншых вілак, якімі выцягваюць з печы гаршкі, чапяла, кацюба, ці качарга, ад ягой кут і атрымаў сваё імя.